Залаты "Лістападзік" атрымала поўнаметражная стужка "Майму неверагоднаму лету з Тэс"

5 ноября 2019

Меней за гадзіну таму назвалі ўладальніка залатога "Лістападзіка". Галоўны прыз конкурсу - "Майму неверагоднаму лету з Тэс". Поўнаметражны фільм прывезлі з Нідэрландаў. Дарэчы, гісторыя ўжо атрымлівала прызы журы за лепшы фільм для дзяцей на кінафестывалях у Нью-Ёрку, Адэлаідзе і Зліне. Карціну ўзнагародзілі ў Мінску і за лепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячай стужцы. А лепшая дзіцячая роля - у Эмілі Б’ер, актрысы з канадскай стужкі "Калонія". Цырымонія ўзнагароджання ідзе ў гэтыя хвіліны ў кінатэатры "Піянер".