Залаты "Лістападзік" атрымала стужка з Нідэрландаў

5 ноября 2019
Топ-ліст галоўнай кінападзеі восені становіцца шырэйшым. Сёння назвалі ўладальніка залатога "Лістападзіка". Лепшую стужку для дзяцей і падлеткаў аб’явілі апоўдні ў кінатэатры "Піянер".

Так, галоўны прыз конкурсу і ўзнагарода за лепшую працу дарослага акцёра ў дзіцячай стужцы  -  "Майму неверагоднаму лету з Тэс". Поўнаметражную гісторыю аб сямейных каштоўнасцях паказаў малады рэжысёр з Галандыі Сцівен Ваўтэрлод. Толькі за 2019 год карціна атрымала прызы журы на кінафестывалях у Нью-Ёрку, Адэлаідзе і Зліне. Зараз яе назвалі лепшым фільмам і ў рамках "Лістапада" сярод сямі дзіцячых стужак з Канады, Кітая, Нарвегіі, Індыі і Германіі.

Стартавалі сёння паказы фільмаў нацыянальнага конкурсу. Дакументальныя і ігравыя стужкі ацэньвае журы на чале з легендарным польскім рэжысёрам Кшыштафам Занусі. Ён прыляцеў у Мінск напярэдадні. У афішы  інтрыгі падарожжа Мікалая Радзівіла Сіроткі, "Мая бабуля з Марса", "Хронікі ртуці" і гісторыя дзяўчыны, якая трапіла ў чарнобыльскую зону адчужэння. Дарэчы, апошняе  знята на рускай мове рэжысёрам з Германіі.

Дарэчы, сам Кшыштаф Занусі не толькі ацэньвае, але і рыхтуецца паказаць свой "Эфір". Яго найноўшая праца  заўтра вечарам на экране кінатэатра "Піянер". Дарэчы, у праекце ён выступіў у трайным амплуа - сцэнарыстам, прадзюсарам і рэжысёрам.