Знакаміты джаз-бэнд аркестра Ваенна-паветраных сіл ЗША - у Магілёве

20 июня 2016

Знакаміты джаз-бэнд аркестра Ваенна-паветраных сіл ЗША The Ambassadors - "Паслы"- выступіў у Магілёве. Сусветныя музычныя шэдэўры: уверцюры, маршы і ўрыўкі з мюзіклаў, джазавыя і блюзавыя кампазіцыі, а таксама музыка з папулярных фільмаў - канцэрт пад адкрытым небам сабраў нямала гледачоў. Акрамя віртуознай ігры на духавых інструментах, музыканты прадэманстравалі і ваенную выпраўку. Гэта ўжо другі візіт аркестра ў Беларусь.

Майкл Менч, галоўны дырыжор аркестра Ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе:

"Мы не першы раз у Беларусі. Мне неверагодна падабаецца ў вашай краіне. Летась я ўдзельнічаў у парадзе ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне , які праходзіў у Мінску. І з тых часоў мы вельмі любім прыязджаць у Беларусь".

З нагоды прыезду ваеннага аркестра прайшоў урачысты прыём. На памяць аб канцэрце ў Беларусі музыканты павязуць з сабою нацыянальныя сувеніры.