Знакамітыя казкі братоў Грым у жывапісе

6 июля 2017

60 ілюстрацый і калажаў стварылі эстонскія мастакі. Выстава пад назвай "Жылі-былі" прапанавана ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Дарэчы, эстонскае пасольства ў Беларусі ўжо запланавала шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх і ўдзел у кінафестывалі “Лістапад”.

На працягу двух гадоў экспазіцыя з вялікім поспехам выстаўлялася ў розных гарадах Італіі. Беларусь стала другой краінай, дзе можна ўбачыць вядомыя казачныя сюжэты на палатне.