Часопісу Маладосць - 60

23 апреля 2013

60 гадоў таму ўбачыў свет першы выпуск часопіса Маладосць. Тут публікаваліся тысячы празаічных і паэтычных твораў беларускіх літаратараў. Па спісах аўтараў можна вывучаць гісторыю айчыннай літаратуры. Гэтаму часопісу аддавалі права першай публікацыі Якуб Колас, Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін. Тут і сёння дэбютуюць шматлікія беларускія пісьменнікі і паэты.