Жывы лабірынт у сталіцы набыў канчатковы выгляд

8 мая 2018

Гадзіну таму на пляцоўцы перад гасцініцай «Беларусь» азеляніцелі завяршылі высадку кампазіцый у выглядзе карты Беларусі. Спецыялісты працавалі больш за месяц. Каб стварыць незвычайную зялёную карту нашай краіны, спатрэбіліся тры з паловай тысячы хвойных кустоў.

Восенню кампазіцыю карты дапоўняць чырвоныя расліны. Гэта будзе слова "Беларусь".