Жывапіс Аляксандра Дзямідава ў мастацкай галерэі ў Мінску

3 октября 2018

Рэтраспектыва работ за апошнія 16 гадоў. Яго вобразы жывыя. Кветкі, дамы, дрэвы, жывёлы, нават людзі - казачныя. Мова жывапісу Дзямідава зразумелая людзям розных краін, дзе і знаходзіцца большасць яго твораў у прыватных калекцыях. А персанальныя выставы беларуса праходзілі ў цэнтры П'ера Кардэна ў Парыжы, Picasso Gallery ў ЗША, Чэхіі, а таксама на радзіме ў беларускіх музеях і выставачных залах.

Пазнаёміцца з незвычайным светам карцін Аляксандра Дзямідава можна да 15 кастрычніка. У рамках выставы таксама плануюцца майстар-класы мэтра.