Жывапіс і графіку сямейнага тандэма Вольгі і Юрыя Крупянковых пакажуць у Мінску

6 марта 2019

Праект аб'яднае больш за сотню прац. Серыя лірычных партрэтаў, графічныя лісты, літаграфіі.

Вольга Крупянкова, мастак-графік: "У працах, вядома, заўсёды падтрымліваем адно аднаго і пытаем парады. Таму што погляд графіка на жывапісныя працы - гэта заўсёды нейкія новыя нюансы, увага да дэталяў, у той жа час, як погляд жывапісца - гэта цэласнасць кампазіцыйнага рашэння, цэласнасць падыходу. Вядома, падказваем, раімся і абменьваемся ідэямі, гэта, натуральна, ёсць".

Юрый Крупянкоў, дацэнт кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: "Сапраўды, мы вельмі шмат часу надалі ў сваім жыцці ілюстрацыі. Для дзіцячых кніг мы рабілі сумесна ілюстрацыі Мне, як аўтару, дарагія ўсе мае працы, плюс серыя партрэтаў дзеячаў культуры, а з некаторымі людзьмі - Маем Данцыгам , Леанідам Левіным, Міхаілам Савіцкім - я быў знаёмы асабіста, і мне было вельмі прыемна пісаць іх партрэты".

Спецыяльна для выставы ў Галерэі Савіцкага майстры стварылі некалькі новых прац.