Жыхарка Віцебска стварае карціны з натуральнага шакаладу

29 ноября 2018

Незвычайнае захапленне з'явілася некалькі гадоў таму. З салодкіх плітак мастачка робіць палотны і рамкі, у якасці фарбаў - таксама шакалад. На адну вялікую карціну сыходзіць некалькі кілаграмаў. У хатняй галерэі асаблівае месца займаюць салодкія палотны з відарысамі славутасцяў Віцебска, а таксама серыя "Каты-падарожнікі".

У модзе шакаладныя партрэты. Неўзабаве мастачка марыць намаляваць сваю маленькую дачку, якая для маладой мамы з'яўляецца галоўным натхняльнікам.