Жыхар Дзяржынска ўвасабляе ў дрэве звычайныя рэчы і незвычайныя вобразы

11 января 2018

Як звычайны гадзіннік ператварыць у арт-аб'ект? Майстар з Дзяржынска, вядомы на ўсю краіну, вырабляе сапраўдныя творы мастацтва з дрэва. На тое, каб сабраць першую мадэль, Андрэю Мартынюку спатрэбіліся тры гады. Цяпер за 12 месяцаў рамеснік можа зрабіць больш за 200 незвычайных хранометраў. Сваю чарговую работу майстар прадставіць у Палацы Рэспублікі 15 студзеня, дзе пройдуць урачыстыя мерапрыемствы да 80-годдзя Мінскай вобласці.

Апошняе захапленне майстра - кінетычная механіка. Хутка Андрэй Мартынюк скончыць адну з самых вялікіх сваіх работ - рухомы тэатр паводле беларускіх святаў - Дажынак, Купалля і Каляд.