Мастакоў з усёй краіны сабрала галоўная дата духоўнага календара Беларусі - 550-годдзе набыцця іконы Божай Маці Жыровіцкай. Адбыўся пленэр "Святасць зямлі беларускай". З-за складанай эпідсітуацыі форум змяніў статус "міжнароднага" на "рэспубліканскі". Алена Борматава - аб тым, як нараджаюцца карціны на свежым паветры.
Мастацкі пленэр "Святасць зямлі беларускай"
Месцам згуртавання мастакоў сёлета абраны Валожынскі раён. Жывапісцы, графікі, скульптары розных узростаў ствараюць работы на духоўную тэму. Сёлета гэта з'яўленне іконы Жыровіцкай Багамацеры.
Жыровіцкая ікона Божай Маці - тэма для твораў жыпавісцаў, графікаў, скульптараў
Кожны мастак сам абірае месца для працы. Камусьці камфортна працаваць у памяшканні пры дзённым святле. Іх работы не патрабуюць натурнай пляцоўкі. Галоўнае звыклы пленэрны набор - шырокая палітра фарбаў і мінімум штук 20 пэндзляў.
Натуральнае святло і ніякіх абмежаванняў прасторы. Плэнэрныя працы не маюць абмежаванняў і па часе. Стан прыроды мастакі фіксуюць у любы час года і пры любым надвор'і. Дарэчы, фарбы ў тубах у свой час сталі выпускаць адмыслова для плэнэраў".
Жывапіс на адкрытым паветры
Запас кожнага творцы - некалькі палотнаў. Бо за час правядзення пленэру ствараюць да дзесятка прац. Невялікага фармату эцюды пішуцца за адзін сеанс. Больш вялікія палотны - на працягу некалькіх дзён. Але гэта даволі складана, бо рэдка калі ўдаецца злавіць аднолькавы стан надвор'я.
Мастацкія сакрэты пленэрных прац
Складанасць восеньскіх пленэраў - змена тэмпературы паветра. Часта розніца дзённых і начных тэмператур складае больш за 10 градусаў. Пры дажджах мальберт з фарбамі ставяць пад навес. Гэты пленэр дабрачынны. Сродкі ад продажу палотнаў накіруюць на падтрымку дзяцей з ДЦП з Івянецкага дома-інтэрната.
Работы мастакоў, створаныя на пленэры, будуць экспанаваць на выставе ў Маладзечанскім музеі.













