Жаночы вобраз у календары народных абрадаў на выставе Альфрэда Мікуса

3 октября 2019

Жаночы вобраз у календары народных абрадаў. Выстава фотажурналіста Альфрэда Мікуса "Беларускія прыгажуні" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Наведванне народных святаў і абрадаў у вёсках і малых гарадах Беларусі для Альфрэда Мікуса хобі і праца. Нягледзячы на тое што спецыяльнай адукацыі фотакарэспандэнта ў яго няма, Альфрэд з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі фотамастацтва FIAP, а таксама ўладальнікам шматлікіх дыпломаў і медалёў міжнароднага фармату. У сваіх фотарэпартажах ён збірае драбінкі народнай спадчыны, аднаўляе страчанае і надае традыцыям новае жыццё.

Акрамя фотаработ на выставе паказаны аўтэнтычныя прадметы народнага побыту з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Паглядзець на жаночы вобраз у коле каляндарных абрадаў можна да 20 кастрычніка.