ЗЕНА выйдзе на сцэну "Еўрабачання" ў першым паўфінале пад нумарам 8

2 апреля 2019

Беларуская спявачка ЗЕНА выйдзе на сцэну "Еўрабачання" ў першым паўфінале пад нумарам 8.

Аб парадку выступленняў канкурсантаў паведамілі арганізатары конкурсу. Як і ў мінулыя гады, яго вызначалі прадзюсары песеннага форуму, што дазваляе зрабіць шоу больш эфектным з пункта гледжання рэжысуры.

Разам з ЗЕНАЙ за выхад у фінал пазмагаюцца эпатажныя рокеры з Ісландыі і аўстралійская спявачка ў вобраз Плавалагуны. Нагадаем, паўфіналы "Еўрабачання" ў Тэль-Авіве адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". За перамогу ў шоу пазмагаюцца прадстаўнікі 41-й краіны.