ЗЕНА адказала на пытанні прыхільнікаў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі

11 марта 2019

ЗЕНА  пачынае актыўную падрыхтоўку да "Еўрабачання", якое сёлета прымае Ізраіль.

У найбліжэйшы час прадстаўніцу Беларусі, акрамя рэпетыцый у шчыльным графіку, чакаюць проматур, здымкі візітовак і падрыхтоўка да здымак кліпа на песню "Like it". Сама песня і нумар істотна мяняцца не будуць. Пра гэта ЗЕНА расказала сёння  падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. 

Кліп на песню беларускай канкурсанткі ўжо ў распрацоўцы, і ЗЕНА абяцала дзяліцца бэкстэйджам са здымачнай пляцоўкі ў сябе ў акаўнтах у сацыяльных сетках. 

Пра што яшчэ расказала спявачка, можна  даведацца ў поўнай версіі анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.