ЗЕНА, Нета, Верка Сярдзючка. У Тэль-Авіве прайшла цырымонія адкрыцця "Еўрабачання"

13 мая 2019

Меней за гадзіну застаецца да генеральнага прагону "Еўрабачання" ў Тэль-Авіве. На сцэну ўжо гатовыя выйсці ўдзельнікі першага паўфіналу. Сярод іх і Беларусь. Наша прадстаўніца ЗЕНА праспявае пад восьмым нумарам. Сёння ж свае балы выставіць і прафесійнае журы ў кожнай  з краін гэтага паўфіналу. Тэлевізійнае шоу гледачы ўбачаць заўтра ў прамым эфіры. 

Учора адбылася цырымонія адкрыцця песеннага конкурсу. Рэпартаж з аранжавай дарожкі нашага спецыяльнага карэспандэнта ў Ізраілі Яўгена Перліна.

Колер настрою сіні змянілі на аранжавы! Цырымонія адкрыцця не пабіла рэкорд даўжыні кіеўскай дарожкі, затое стала адной з самых запатрабаваных у прэсы. 

На цырымоніі сабралася некалькі сотняў журналістаў, блогераў. Чырвоная дарожка - не сіняя, а аранжавая. Усё праз спонсараў. Колер у гонар кампаніі, якая высвятляе, кроў якога чалавека ў вас цячэ. 

Беларуская ўдзельніца ЗЕНА з'явілася на чырвонай дарожцы амаль у самым пачатку. Канкурсанты ўпершыню сёлета выходзілі ў тым парадку, у якім выступяць ужо на галоўнай сцэне шоу.

Акрамя 41-й дэлегацыі "Еўрабачання" на дарожку выйшлі і ўдзельнікі мінулых гадоў. Не абышлося без пераможніцы мінулага конкурсу Неты. Але не меншы фурор выклікала і Верка Сярдзючка. 

Верка Сярдзючка, прадстаўніца Украіны на конкурсе песні "Еўрабачанне-2007": "Беларусь, сябры, прывітанне. Я псіханула, вырашыла прыехаць. Мы 5 гадоў не выступалі. Я вяртаюся на сцэну. Таму што надта сумна. Што з адборам сёлета? Я абмяркоўваць не буду. Але Украіну прадстаўляць будзем мы. Я люблю Беларусь, я сумую за Віцебскам. Я танчыла з прэзідэнтам. Аляксандр Рыгоравіч, запрашайце на бульбу". 

Пасля інтэрв'ю дэлегацыі перамясціліся ў найбуйнейшую канцэртную залу Тэль-Авіва "ХаТарбут". Артыстаў тут сустракалі найпапулярнейшая ва ўсім свеце вакальная група Voca People і пераможніца "Еўрабачання" Дана Інтэрнешнл. І нават мэр Тэль-Авіва, які падчас вітальнай прамовы ўстаў за дыджэйскі пульт!

Рон Хульдаі, мэр г. Тэль-Авіў: "Я жадаю ўсім вам поспеху. І жадаю атрымліваць асалоду ад самага гарачага тыдня "Еўрабачання" ў Тэль-Авіве!"

Пасля сённяшняй генеральнай рэпетыцыі ў артыстаў заўтра яшчэ адна. І калі ўжо ўсё канчаткова будзе гатова, мы запросім гледачоў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", каб разам хварэць за Беларусь у першым паўфінале "Еўрабачання". Прамая трансляцыя ў 22:00.