Заўтра ў Заслаўі разгорнецца навукова-літаратурны форум

5 сентября 2014
Упершыню свята ахоплівае два дні, дзеянні разгорнуцца адначасова на некалькіх пляцоўках. Але ўжо сёння заслаўчане змаглі ўбачыць у цэнтры горада незвычайнае відовішча - друкарскія станкі па ўзорах XVI і XX стагоддзяў у рабочым стане.

Юлія Чаргінец змагла не толькі выпрабаваць старажытную тэхналогію друкавання, але і зляпіць паперу па ўсіх правілах скарынаўскай эпохі.

Сучаснікам, каб дабрацца да станка, трэба самім здабыць сыравіну. Метадам чарпання, як у старажытнасці. Паперу вывуджваюць з масы здробненага дрэва. Праўда, у часы Скарыны замест гэтага матэрыялу быў переважна лён. Справа не хвілінная і права на памылку няма, ці ўся праца расплывецца прама ў руках.

Адзін з самых інтрыгуючых аб'ектаў сёлетняга Дня пісьменства - кнігадрукарскі станок, рэканструяваны па гравюрах XVI стагоддзя. Будзе працаваць на працягу ўсяго свята, кожны ахвотнік зможа адчуць моц старажытнай тэхналогіі.

Аўтар праекта стварэння гэтых станкоў і пяці тамоў збору Францыска Скарыны на свята - гід па тэхніцы 5-стагоддзевай даўнасці.

Сёлета свята вяртаецца ў Заслаўе. Горад, які акрамя старажытнага называюць музейным. Святочна-рэнесансны лоск набылі вуліцы, з'явіўся дзіцячы парк культуры і адпачынку, вадаём з фантанам. Літаратурная нагода прыносіць яшчэ і матэрыяльныя прыбыткі гораду.

Наўсцяж вуліц кніжныя павільёны. Свята - магчымасць прафесіяналам у літаратуры абмеркаваць свае праблемы, фанатам жа можа пашанцаваць сустрэцца асабіста з празаікам ці паэтам, кнігі якіх сталі настольнымі ў сям'і.

Свята роднага слова адкрываецца заўтра ўвечары каля адной з галоўных мясцовых славутасцяў - Заслаўскай Свята-Праабражэнскай царквы. Да гэтага ж часу кнігадрукарскія майстар-класы, пісьменніцкія сустрэчы, прэзентацыя героя заслаўчан - Ізяслава - пачынальніка полацкага княжацкага радаводу.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя