Заўтра ў рамках "Славянскага базару" прагучыць тысяча вершаў аб Віцебску

16 июля 2016

Заяўкі на ўдзел арганізатарам даслалі больш як 800 чалавек. Варыянты паэтычных строфаў ахвочыя прапаноўвалі ў электронным выглядзе. Чытальнікаў адбірала прафесійнае журы. Вершамарафон стане часткай фэсту вулічных мастацтваў "На сямі вятрах". Трансляцыю з месца перфоманса можна будзе ўбачыць на нашым сайце ў пяці прамых уключэннях.

На працягу 10-ці гадзін удзельнікі будуць чытаць на памяць творы ў рэжыме нон-стоп. Марафон прысвечаны паэту Давіду Сімановічу, які пісаў літаратурныя прызнанні ў любові да Віцебска.