Заўтра ў 22:00 фінал Еўрабачання

9 мая 2014

Напярэдадні, калі ў Даніі пад нумарам 10 аб'явілі Беларусь, крычалі і на арэне, і ля мільёнаў тэлевізараў.


Як гэта было, раскажа Іна Пілевіч.



Для сяброў і фанатаў Тэа ўваход свабодны. Ідэя вечарынкі ў падтрымку беларускага чызкейка належыць зусім не піяр-менеджарам артыста, а яго калегам па сцэне. Для прагляду другога паўфіналу Еўрабачання свой клуб прапанаваў уплывовы беларускі прадзюсар.


Начасаныя чубкі, гальштукі-бабачкі і талеркі з чызкейкам. Гэтай ноччу ўжо вядомы імідж спевака Тэа (ён жа Юрый Вашчук) прымерыў беларускі шоу-бізнес. Айчынны бамонд падтрымлівае артыста маральна, бо, згодна з правіламі конкурсу, ні адна з краін не можа галасаваць за сябе.


Самаарганізацыя зорак проста здзіўляе. Побач з вядомымі артыстамі каля тэлевізара і фанаты галоўнага музычнага конкурсу кантынента. Пахварэць прыйшлі і сапернікі Тэа па нацыянальным адборы на Еўрабачанне - Дарыя, гурт Napoli.


Ці ўсе ноты Тэа ўзяў правільна, асабліва пільна сачыў яго шэф. Наш канкурсант ужо 15 гадоў служыць у аркестры пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.


Дарэчы, народны артыст добра ведае ўсе тонкасці галоўнага песеннага конкурсу кантынента. Ён першым з беларусаў выступіў на Еўрабачанні - у 1995 годзе дырыжыраваў Кіркораву!


Чызкейк стаў галоўнай стравай позняй вячэры па ўсёй Беларусі. Далоў дыеты. З еўравізіённай нагоды не баяліся есці салодкае на ноч вядомыя беларускія артысткі. Вольга Плотнікава, Аўра, Анастасія Віннікава, Вікторыя Алешка сабраліся ў гасцях у кампазітара Яўгена Алейніка. У прафесіяналаў выклікаў захапленне не толькі вакал, але і фірменная паходка Тэа.


Гэты начны мінскі штаб Еўрабачання стаў яшчэ і міжнародным. На сувязь з музыкантамі выйшаў датчанін Томас Невергрын, які сам прайшоў Еўрабачанне.


Томас Невергрын, спявак, Данія: Асабіста мяне песня Юры вельмі ўразіла, яго нумар мне спадабаўся больш, чым прадстаўніка маёй роднай краіны Даніі. Я лічу, сёлета ў Беларусі вялікія шанцы на перамогу ў фінале.


З заміраннем сэрца краіна галасавала і сачыла за вынікамі. Беларусь сярод лідараў, так што фанаты і калегі артыста збяруцца зноў ужо заўтра як дома за сталом, так і ў клубах.


Усё для таго, каб перадаць свае станоўчыя эмоцыі Тэа, які выступіць у фінале Еўрабачання пад другім нумарам.


Такім чынам, заўтра ў 22 гадзіны на нашым канале прамая трансляцыя з Даніі. Фінал Еўрабачання. Але да гэтага - спецыяльны выпуск ток-шоу Форум. Мы збіраем у адной студыі зорак, журналістаў, сяброў Тэа і тых, хто пасля першага фіналу ў яго паспеў улюбіцца, а таксама меркаванні канкурэнтаў. Што скажуць яны? Якія прагнозы? Заўтра а 9 гадзіне вечара. Не прапусціце!