Заўтра ў 19:15 на "Беларусь 1" новая серыя праекта "Я магу!"

13 февраля 2015

Заўтра вечарам у 19:15 у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новая серыя праекта "Я магу!". Трэцяя дзясятка паўфіналістаў прадэманструе свае таленты перад шматмільённай тэлеаўдыторыяй. Шоу ужо зарэкамендавала сябе як адзін з самых рэйтынгавых праектаў Белтэлерадыёкампаніі. Бо на сцэну выходзяць не прафесіяналы - сапраўдныя самародкі з народа. Але да фіналу дойдуць толькі двое канкурсантаў з кожнага паўфінальнага канцэрта. Аднаго выберуць журы, другога - тэлегледачы.

Падтрымаць землякоў можна будзе на працягу 30 хвілін. Аб старце тэлефоннага галасавання аб'явіць вядучы праграмы "Панарама". Загадзя з трэцяй дзясяткай паўфіналістаў можна пазнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ў спецыяльным раздзеле "Я магу!".