Заўтра пяты паўфінал народнага шоу талентаў "Я магу!"

27 февраля 2015

Такім чынам, заўтра ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пяты паўфінал народнага шоу талентаў "Я магу!". Галоўны прыз тэлепраекта - аўтамабіль Geely. Дарэчы, 8 вакансій ужо занятыя - гэтыя фіналісты рыхтуюць новыя нумары для тэлегледачоў. Бо менавіта іх меркаванне стане вырашальным. Самародкі з розных гарадоў Беларусі выступяць у першай частцы шоу, а адразу пасля гэтага пачынаецца тэлефоннае галасаванне.

Дадзены праект кожны ўікэнд збірае вялікую долю тэлеаўдыторыі. Найболей актыўнымі ў мінулым паўфінале былі гледачы Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Так што, не забывайце: ад вашых галасоў залежыць лёс землякоў. Ну, а ўсе апошнія навіны праекта глядзіце на сайце tvr.by у спецыяльным раздзеле "Я магу!".