Заўтра - апошні дзень прыёму заявак для нацыянальнага адбору на конкурс дарослага "Еўрабачання"

20 ноября 2015

Што тычыцца ўдзельнікаў дарослага "Еўрабачання", то мы нагадваем, заўтра - апошні дзень прыёму заявак для нацыянальнага адбору на конкурс. Бандэролі з запісамі кампазіцый адпраўляйце па адрасе Макаенка, 9. Асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў можна даведацца на сайце - tvr.by. Згодна з правіламі, песня павінна быць камерцыйна нерэалізаванай, максімальная працягласць - 3 хвіліны. Арганізатарам праекта выступае галоўны медыяхолдынг краіны як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў Беларусі.

Фіналістаў конкурсу вызначыць журы. А вось хто паедзе на "Еўрабачанне", вырашаць нашы тэлегледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання падчас трансляцыі канцэрта нацыянальнага адбору ў студзені.