Заўтра апошні дзень падачы заявак на "Еўрабачанне-2020"

16 Студзеня 2020
Іспанія, Бельгія, Балгарыя, Аўстрыя, Грузія, Нідэрланды, Францыя і Кіпр вызначыліся са сваімі кандыдатамі на "Еўрабачанне-2020". Наступная - Беларусь. Ужо заўтра - апошні дзень прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на конкурс. Арганізатарам праекта выступае Белтэлерадыёкампанія - адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне. Падача заявак праходзіць на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Перш іх ацэніць фокус-група і правядзе перадкастынг кампазіцый. 

Па выніках будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступнага этапа праекта - жывога праслухоўвання. Яно запланавана на 27 студзеня. Эксперты вызначаць не больш як 12 фіналістаў нацыянальнага адбору. Выніковы гала-канцэрт пройдзе не пазней за 6 сакавіка. Яго прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Прадстаўнік нашай краіны на міжнародным песенным конкурсе будзе вызначаны шляхам галасавання гледачоў і журы. Нагадаем, юбілейнае, 65-ае, "Еўрабачанне" адбудзецца ў маі ў Ратэрдаме (Нідэрланды).