Заўтра на тэлеканале "Беларусь1" - 4-ы паўфінал народнага шоу талентаў "Я магу!"

20 февраля 2015

Звяртаем вашу ўвагу, у эфір ён выйдзе ў новы час - у 19:00. Выступіць 4-я дзясятка паўфіналістаў і толькі двое з іх трапяць у фінал. Аднаго дэлегата выберуць суддзі - тэлевядучыя Святлана Бароўская і Ганна Бонд, а таксама драматург Аляксей Дудараў. Лёс жа другога патэнцыйнага фіналіста - у руках тэлегледачоў. Адразу пасля выступленняў усіх дзесяці канкурсантаў у праграме "Панарама" будзе аб’яўлены старт тэлефоннага галасавання.

Нагадаем, з аднаго тэлефоннага нумара можна зрабіць неабмежаваную колькасць званкоў і адправіць СМС. Фота і відэавізітоўкі канкурсантаў - на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by у спецыяльным падзеле "Я магу!".