Заўтра Беларусь выбера свайго прадстаўніка на "Еўрабачанні"

15 февраля 2018

Нагадаем, за музычную пуцёўку на конкурс у Лісабон змагаюцца 10 прэтэндэнтаў. Сярод іх як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Сёння яны змогуць упершыню выпрабаваць сцэну, на якой і выканаюць свае кампазіцыі на ўсю краіну ў прамым эфіры. Індывідуальныя рэпетыцыі пачнуцца ў 13 гадзін у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі (менавіта адтуль заўтра і будзе весціся трансляцыя нацыянальнага адбору на конкурс). Таксама на гэты вечар запланаваны генеральны прагон выніковага канцэрта. 

Такім чынам, фінальнае шоу пачнецца ў пятніцу ў 22:15. Яго пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Таксама ў рэжыме анлайн сачыць за праектам можна на сайце медыяхолдынга tvr.by. Пераможца будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і журы. Іх ацэнкі палічаць у суадносінах 50 на 50.