Заўтра Беларусь адзначыць Дзень беларускага кіно

16 декабря 2016

У беларусаў ёсць падстава перагледзець шэдэўры айчыннага кінематографа. Ужо заўтра краіна адзначыць Дзень беларускага кіно.

Свята падтрымае і тэлеканал "Беларусь 3". На культурнай кнопцы чакаецца сапраўдны марафон айчынных фільмаў.   З раніцы да позняга вечара тут будуць паказваць шэдэўры беларускага кіно. Паказ пачнецца з мультыплікацыйнай стужкі "Квака-задавака". У цэлым эфірнае напаўненне канала складуць кінастужкі "Беларусьфільма", карціны, знятыя айчыннымі рэжысёрамі, і беларускія мультыплікацыйныя фільмы. Таксама гледачы змогуць пачуць музыку з беларускага кіно.

На культурнай кнопцы на працягу святочнага дня пакажуць каля двух дзясяткаў беларускіх кінастужак. Завершыцца тэматычны паказ тэлеканала "Беларусь 3" сучаснай беларускай меладрамай.