Завяршылася праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020"

27 января 2020
У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020". 49 прэтэндэнтаў на пуцёўку ў Ратэрдам у рэжыме жывога гуку  ацаніла ў студыі "600 метраў"  калегія журы. Сярод экспертаў прафесійныя музыканты, прадзюсары і ўдзельнікі "Еўрабачання" розных гадоў. Менавіта яны складуць топ-12. Лічба не канчатковая. Песень-фіналістак можа стаць больш па ініцыятыве арганізатараў.

Імёны фіналістаў з'явяцца ў Telegram-канале АТН

Спіс фіналістаў еўравізійнага нацадбору можна будзе ўбачыць у Telegram-канале Агенцтва тэленавін.