Завяршылася праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным конкурсе "Еўрабачанне"

11 января 2018

Толькі што ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным конкурсе "Еўрабачанне". Сачыць за тым, што адбываецца, можна было анлайн на сайце www.tvr.by. За права стаць голасам нашай краіны спаборнічалі каля сотні вакалістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана і Малдовы. Суддзі вызначаць не больш як 15 фіналістаў праекта. Іх імёны стануць вядомыя сёння ўвечары.