Завяршаецца рэстаўрацыя старэйшай драўлянай пабудовы Беларусі - гродзенскага лямуса

27 октября 2018

Завяршаецца рэстаўрацыя старэйшай драўлянай пабудовы Беларусі - гродзенскага лямуса. Чарговы этап - поўная замена даху. У якасці матэрыялу - гонт - асінавыя плашкі, зробленыя па спецыяльнай тэхналогіі беларускімі майстрамі. Эксперты запэўніваюць, новы дах праслужыць доўга, а з часам набудзе прыгожую сярэбрана-шэрую афарбоўку. Лямус узведзены быў у другой палове 18-га стагоддзя і выкарыстоўваўся як гаспадарчы будынак на тэрыторыі манастыра.

Пасля завяршэння рэстаўрацыі ў лямусе плануецца адкрыць музей Гродзенскай епархіі. Менавіта тады доступ да аб’екта будзе адкрыты і для турыстаў.