Завяршаецца работа над муралам-трыпціхам у Каменнай Горцы

22 ноября 2019
Новая арт-кампазіцыя з'явілася ў Каменнай Горцы! На вуліцы Прытыцкага завяршаецца работа над трыпціхам "Будучыня". Над апошнім, трэцім муралам працуе іспанскі мастак. Дзве іншыя насценныя выявы - сербскага і беларускага аўтараў - ужо гатовыя. Праз творчасць мастакі падзяліліся ўяўленнямі і поглядамі на сучасную Беларусь.

Трыпціх выкананы ў тэхніцы фотарэалізму. Усе вобразы - рэальныя жыхары Мінска. Мастакі заўважылі іх на вуліцах горада і вырашылі ўвасобіць у сваіх творах.