Завяршаецца праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне"

7 июля 2017

Гэтымі хвілінамі ў студыі 600 Белтэлерадыёкампаніі завяршаецца праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Кастынг доўжыцца больш як тры гадзіны. Усе ўдзельнікі выступаюць у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі або фанаграмы без вакалу. Сёлета прэтэндэнтаў 45, але некаторыя прыслалі больш за адну конкурсную кампазіцыю. Таму журы сёння ацэніць 48 заявак.

Журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў нацыянальным адборы. Гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пазнаюць імёны фіналістаў першымі. Спіс удзельнікаў абвесцім сёння ў 19 гадзін у выпуску "Навін".