Завяршаецца прыём заявак на дзіцячае "Еўрабачанне-2015"

15 июня 2015

Апошні шанц трапіць на дзіцячае "Еўрабачанне". Сёння завяршаецца прыём заявак на еўрапейскі песенны конкурс, але магчымасць адправіць бандэроль з песняй ёсць да вечара. Выканаўцы павінны быць не маладзейшыя за 10 і не старэйшыя за 15 гадоў. На конкурс прапануецца раней не апублікаваная кампазіцыя на беларускай ці рускай мовах. Прафесійнае журы вызначыць да дзесяці канкурсантаў, якія возьмуць удзел у фінальным гала-канцэрце. Пераможца прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" ў лістападзе ў Балгарыі.