Заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Шкаруба - ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці

31 января 2018

Тысячы краявідаў прыроды і яшчэ плюс адзін у барысаўскай галерэі. Сваю аўтарскую пастаянную экспазіцыю на радзіме штогод папаўняе майстар пейзажу Валерый Шкаруба. Яго непаўторная манера пісьма - нацыянальны здабытак, а архетыпы на палотнах: лес, азёры і палі - зразумелыя гледачу. Прырода ў розныя пары года на пейзажах Шкарубы заўсёды задуменная, таму ў колеравай гаме пераважаюць прыглушаныя адценні, больш шэрых фарбаў.

Сёлета заслужаны дзеяч мастацтваў ушанаваны яшчэ адным званнем. Валерый Шкаруба - ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці. Разгорнуты рэпартаж пра творчы пошук мастака глядзіце ў «Навінах цэнтральнага рэгіёна» ў нядзелю ў 12:10.