Заслужаная артыстка Тамара Міронава святкуе юбілей

3 февраля 2020
"Тудэма-сюдэма" ў яе выкананні ў легендарнай "Паўлінцы" ўжо стала каронным. Сёння юбілей адзначае актрыса тэатра імя Янкі Купалы Тамара Міронава. Заслужанай артыстцы Беларусі - 70! Міронава ўвасобіла больш за 60 характарных персанажаў у тэатры і сыграла каля 130 роляў у кіно! 

9 лютага на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца творчы вечар, прысвечаны юбілею Тамары Міронавай.