Замежныя госці “Славянскага базару” змогуць прыехаць на міжнародны форум без візы

29 апреля 2019

Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі. Каб перасячы мяжу, спатрэбіцца пашпарт і білет на мерапрыемства. Бязвізавы ўезд будзе адкрыты ў міжнародных пунктах пропуску з 1 па 20 ліпеня. Сярод самых запатрабаваных - білеты на канцэрты адкрыцця і закрыцця, залаты хіт, сольныя выступленні зорак. Вялікая праграма ў фармаце open air пройдзе на плошчы Перамогі. Гасцей чакаюць таксама сустрэчы з вядомымі акцёрамі на сцэне тэатра імя Якуба Коласа, вялікую праграму рыхтуюць тэатры, сярод навінак фестывалю - шоу-праграмы на лёдзе. Сёлета ў дарослым конкурсе "Славянскага базару" прадстаўлена 18 краін. У дзіцячым - 21. Упершыню на музычныя спаборніцтвы ў Віцебск прыедуць удзельнікі з Індыі, Кітая і Швейцарыі.