Запісаны агульны план нумара Даніэля Ястрэмскага на песню Time для дзіцячага "Еўрабачання"

6 октября 2018

Зусім крыху застаецца і да старту дзіцячага "Еўрабачання". Наш прадстаўнік на конкурсе Даніэль Ястрэмскі актыўна рыхтуецца да шоу. Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі адбыўся запіс агульнага плана нумара на песню Time. У студыі "600 метраў" сабралася каманда выканаўца - балет, харэограф, рэжысёр і педагог па вакале. Перад камерай яны прадэманстравалі абноўленую версію нумара. Відэазапіс дазволіць пастаноўшчыкам гала-канцэрта зрабіць раскадроўку - гэта значыць, падрыхтаваць папярэдні план здымкі выступлення ў прамым эфіры. Таксама сёння Даніэль запісаў відэазварот да фанатаў дзіцячага "Еўрабачання" на англійскай мове. Неўзабаве гэты ролік з'явіцца ў акаўнтах конкурсу.

Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" вось ужо другі раз у гісторыі прымае беларуская сталіца. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў конкурсу выступае Белтэлерадыёкампанія. Шоу адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 25 лістапада.