Заморскую тэхніку ірландскіх карункаў адраджае майстрыха з Крупак

13 июля 2017

На працягу сямі гадоў Людміла Дойлід спасцігае ажурнае мастацтва чатырнаццатага стагоддзя. Спачатку з нітак вяжа матывы. Іншымі словамі – разнастайныя формай і памерам выявы кветак, лісця, пялёсткаў ці геаметрычныя ўзоры. Затым кручком збірае адзінкавыя сюжэты спецыяльнай сеткай. Ажурныя капелюшы, кардыганы, вятроўкі і сукенкі. Празрыстая мода ірландскіх рукадзельніц натхніла Людмілу Дойлід на непаўторную калекцыю галаўных убораў.

Першапачаткова вырабы з ірландскіх карункаў былі выключна белымі. А сучасныя майстрыхі расфарбавалі самабытнае мастацтва. Абнаўленне зведалі і працоўныя месцы рукадзельніц. Адны збіраюць карункавую мяцеліцу на манекенах, іншыя – на спецыяльных сталах з мяккай асновай. Апошні – гэта яшчэ адно ноу-хау ад сям'і Дойлід.