Закрыты паказ скандальнага фільма "Мацільда" ў Мінску

18 октября 2017

У адным са сталічных кінатэатраў прайшоў перадпрэм'ерны агляд стужкі расійскага рэжысёра Аляксея Учыцеля. Прадстаўляць адну з самых нашумелых карцін апошніх гадоў у сталіцу прыехаў прадзюсар фільма Аляксей Разанцаў і народны артыст Расіі Сяргей Гармаш. У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін акцёр распавёў аб уласных сумненнях наконт удзелу ў стужцы і ўплыве чорнага піяру. Сам Сяргей Гармаш яшчэ не бачыў канчатковага варыянту фільма "Мацільда", паказ у Мінску стаў прэм'ерай і для народнага артыста.

Нягледзячы на ажыятаж вакол карціны, біяграфічная драма "Мацільда" з'явіцца ў шырокім пракаце і ў Мінску. Камісія Міністэрства культуры Беларусі прызнала фільм этычным і дапусціла яго да пракату з узроставым абмежаваннем 16+.