Закрыццё трэцяга фестывалю Vulica Brasil

28 сентября 2016

Дыскусіі і майстар-класы па стрыт-арце, жывая музыка, танцавальныя пляцоўкі ў стылі зука, капаэйры, макулеле - маштабны Open air адбыўся ў сталіцы. Свята урбан-мастацтва прымеркавана да закрыцця трэцяга фестывалю Vulica Brasil. Цяпер вуліцу Кастрычніцкую сапраўды можна лічыць урбан-арт-прасторай. Дзесяць муралаў, рарытэтныя трамваі ў пост-графіці, распісаныя вокны былой друкарні. Усё гэта вынік творчага тандэма бразільскіх і беларускіх мастакоў, якія на працягу трох тыдняў стваралі манументальныя кампазіцыі.

Трэці фэст значна пашырыў межы: больш удзельнікаў, арт-аб'ектаў і эксперыментаў. Сёлета мастакі ў сваіх працах сумяшчалі розныя тэхнікі жывапісу, нават прымянялі расліны і дэкаратыўную плітку. Працяг урбан-арт-праекта арганізатары абяцаюць ужо вясной.