Заключныя праслухоўванні конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" стартавалі ў Доме радыё

23 апреля 2020
Праз песні не толькі падтрымліваем у цяжкую хвіліну, але і захоўваем нашу гісторыю, асабліва ваенных гадоў. 75-годдзе Перамогі - адна з галоўных тэм конкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Заключныя праслухоўванні стартавалі сёння ў Доме радыё. У экспертнай групы  задача праслухаць рэкордную колькасць удзельнікаў і выбраць лепшых. 

Ці атрымалася, як усё прайшло - раскажа Лідзія Заблоцкая. Вялікая студыя Дома радыё. Яна добра знаёмая ўдзельнікам заключных этапаў радыёконкурсу. Звычайна менавіта тут арганізоўвалі конкурсную сцэну. Зараз жа на яе месцы  тэлевізар. Замест жывых выступленняў  відэа, а выхадам удзельнікаў кіруюць з дапамогай пульта. Могуць нават ставіць на паўзу або перамотваць. Усё для таго, каб уважліва прыслухацца да нот - ці чыста праспявана або паўторна адчуць эмацыянальны пасыл. 


Да фіналу дайшлі 157 вакалістаў і інструменталістаў 


У спісе фіналістаў  рэкордная колькасць -  157 вакалістаў і інструменталістаў. Але і пры такім маштабе кожнаму  пільная ўвага і падрабязнае абмеркаванне. Выдзяляюць у асноўным плюсы. Відэа не адрозніш ад канцэртнага выступлення. Мы звязаліся з удзельнікамі, каб даведацца, як гэта - спяваць у фінале рэспубліканскага конкурсу праз аб'ектыў камеры. Паралельна  ў суседняй студыі  ацэньваюць ігру інструменталістаў і аркестраў. 


Лепшых "Маладых талентаў Беларусі" выбіралі 10 гадзін 


Экспертная група праслухоўвае заяўкі на працягу 10 гадзін. Спявачка Ядвіга Паплаўская і кампазітар Леанід Шырын ужо вызначыліся з фаварытамі. Калегі ўлічваюць іх меркаванне.


У спіс лаўрэатаў увойдзе больш за 50 артыстаў 


Усяго ў спіс лаўрэатаў і пераможцаў увойдзе пяць дзясяткаў артыстаў. Іх імёны аб’явяць да 30 красавіка. Пераможцы змогуць разлічваць на падтрымку спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.