Задавайце свае пытанні ЗЕНЕ. Анлайн-канферэнцыя апоўдні на tvr.by

11 марта 2019

Пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" - ЗЕНА - сёння раскажа пра свой шлях на вялікую сцэну. Як шаснаццацігадовая ўдзельніца майскага шоу ў Ізраілі рыхтуецца да конкурсу і якім будзе нумар, аб чым марыць і як змагла ў такім юным узросце стаць адной з самых яркіх і паспяховых беларускіх выканаўц, даведаецеся падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. 

Пытанні можна задаваць ужо зараз. А трансляцыя сустрэчы пачнецца апоўдні на tvr.by.