За некалькі хвілін да пачатку трансляцыі другога паўфіналу Еўрабачання глядзіце Актуальнае інтэрв'ю

16 мая 2013

Сёння на Мальмё-Арэне праходзіць генеральная рэпетыцыя шоу. На апошні прагон арганізатары запрасілі дзяцей з дзіцячых дамоў. Таксама было і ў Мінску на дзіцячым Еўрабачанні. Другога паўфіналу чакаюць з нецярпеннем і беларусы, паколькі стане зразумела, хто складзе канкурэнцыю нашай Алёне Ланской у фінале конкурсу - 18 мая. А каб туды трапіць, удзельнікам 17 краін яшчэ трэба сёння заваяваць сімпатыі гледачоў. Прамую трансляцыю другога паўфіналу глядзіце сёння на Беларусь 1 і Беларусь 24 у 22:00.
А за некалькі хвілін да пачатку трансляцыі другога паўфіналу конкурсу глядзіце праект Актуальнае інтэрв'ю. Яўген Перлін сустрэўся з самым паспяховым расійскім прадзюсарам, дырэктарам музычнага вяшчання Першага канала Юрыем Аксютам.
Якім будзе другі паўфінал Еўрабачання? І што задумалі шведскія рэжысёры для фіналу? Глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.