Юзары і Маймуна заўтра раніцай адправяцца ў Нідэрланды

16 апреля 2015

У Амстэрдаме яны прымуць удзел у "Канцэрце "Еўрабачанне". Гэта першая вялікая промавечарынка перад грандыёзным шоу ў Вене. Пасля прыезду беларускія ўдзельнікі конкурсу дадуць адразу некалькі інтэрв'ю. А напярэдадні ад'езду артысты зрабілі адважны крок. Вушы Эльфа, аксесуар, які павінен быў упрыгожыць нумар на "Еўрабачанні", Юзары падарыў свайму прыхільніку. Андрэй Таранік некалькі гадоў змагаецца з цяжкай хваробай і ў той жа час пільна сочыць за музычным конкурсам. Юзары і Маймуна перадалі талісман, які дапаможа Андрэю шанаваць кожную хвіліну ў жыцці і верыць у лепшае.

Юзары і Маймуна вырашылі скарыстацца моднай плынню мінімалізму ў еўрапейскай поп-культуры і максімальна сканцэнтраваць выступленне на песні. Нагадаем, беларуская дэлегацыя адправіцца ў Вену на "Еўрабачанне" 10 мая.