Юзары і Маймуна выйшлі на сцэну арэны "Вінер Штадхале" ў абноўленых уборах

15 мая 2015

Сёння ў Вене прайшла другая індывідуальная рэпетыцыя беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання". Юзары і Маймуна выйшлі на сцэну арэны "Вінер Штадхале" ў абноўленых уборах. Акрамя таго, сёння ў нашай дэлегацыі на галоўным музычным шоу Еўропы была апошняя магчымасць унесці карэктыроўкі ў канцэртны нумар. Эксклюзіўныя кадры - у нашага спецыяльнага карэспандэнта ў Вене Яўгена Перліна. Вы бачыце гэта першымі!

Раніца ў беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання" пачалася не з кавы, а з прымерак. Сукенка Маймуны стала на некалькі сантыметраў карацейшай. Стылістам прыйшлося паменшыць даўжыню, каб скрыпачка змагла больш вольна перасоўвацца падчас выступлення. Пінжак Юзары таксама прыйшлося крыху ўшыць. Вакаліст дзень за днём губляе кілаграмы.

Падчас апошняга выканання ў Юзары выпаў вушны манітор. Ён быў нязручна замацаваны, але зараз гукарэжысёры ведаюць, што трэба зрабіць з ім да эфіру ў аўторак.

Беларускай дэлегацыі, як і астатнім, вылучылі для прагону 20 хвілін. Гэта апошняя магчымасць ўнесці карэктыроўкі. І зараз беларуская дэлегацыя адправілася ў праглядны пакой.

Гэта памяшканне з вялікімі экранамі, дзе артысты разам з рэжысёрамі прадзюсарамі змогуць перагледзець сваё выступленне некалькі разоў і зразумець, над чым яшчэ трэба папрацаваць. Рэжысёр унесла ў выступленне невялікія карэкціроўкі, каб аператары на сцэне змаглі лавіраваць паміж артыстамі.

Пасля рэпетыцыі артысты і кіраўніцтва беларускай дэлегацыі адправіліся на вялікую прэс-канферэнцыю. Тут сабраліся прадстаўнікі вядучых музычных выданняў і тэлеканалаў. І сёння Маймуна пабіла рэкорд Кнігі Гінэса. Яна выканала кампазіцыю "Палёт чмяля" менш чым за хвіліну.

Заўтра ў Юзары і Маймуны - вольны дзень. Пасля рэпетыцыі ў гатэлі артысты плануюць адправіцца на экскурсію па Вене.