Юзары і Маймуна стануць удзельнікамі анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі

30 марта 2015

Як праходзіць падрыхтоўка да "Еўрабачання"? Дзе здымалі візітоўку для беларускіх артыстаў? Чые рэжысёрскія ідэі леглі ў аснову кліпа Юзары і Маймуны? І якім будзе нумар Беларусі на галоўным музычным шоу года? Свае пытанні прадстаўнікам нашай краіны на "Еўрабачанні" вы можаце задаць зараз на нашым сайце tvr.by. Юзары і Маймуна стануць удзельнікамі анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі заўтра апоўдні. Не прапусціце!