Юрый і Таццяна Рудэнкі прывезлі ў Мінск персанальную выставу

17 ноября 2013

Аўтары ювелірнага букета васількоў для Славянскага базару і дызайнеры, чые ўпрыгажэнні носяць Рыкі-э-Поверы, Боні-М і Анжаліка Агурбаш. А яшчэ яны знакамітыя габеленшчыкі, якія ўпрыгожылі ні адну залу Беларусі. Творчы тандэм з Віцебска - Юрый і Таццяна Рудэнкі прывезлі ў Мінск персанальную выставу.


Толькі вечныя каштоўнасці ўбачыла Наталля Бардзілоўская. Майстры, здольныя ў мастацтва ператварыць як натуральны ізумруд, так і бытавую маскітную сетку. Ювеліры, габеленшчыкі, жывапісцы, спецыялісты па вітражы і батыку Таццяна і Юрый Рудэнкі ў Мінск з Віцебска прывезлі ўсяго толькі сотню з некалькіх тысяч сваіх прац, але і ў ёй - парад магчымасцяў мастакоў. Іх непаўторны аўтарскі стыль, які мае і прыхільнікаў па ўсім свеце (выставы Рудэнкаў аб'ехалі не адзін дзясятак краін), і пераймальнікаў - творчых знаходак у гэтай пары так шмат, што не ўсё паспяваюць запатэнтаваць!


Ад яго - брутальнасць і аб'ём, ад яе - ажурнасць і забаўныя формы пластыкі. Большасць са сваіх прац яны ствараюць у чатыры рукі. Юрый і Таццяна з часоў студэнцтва ў мастацкім графічным Віцебска неразлучныя. Разам сустракаюць і шасцідзесяцігадовы юбілей, да якога і прымеркаваная іх выстава ў сталіцы.


Большае з гэтай экспазыцыі - з апошняга. Асаблівая - ювелірная частка. Дарэчы, упрыгажэнні ад Рудэнкаў носяць салісты Боні М, Рыкі-э-Поверы, Анжаліка Агурбаш. Некалі менавіта іх аўтарства прызы ўручалі на Славянскім базары. Але ў апошні час каштоўныя металы і рэдкія камяні мастакі ўкладваюць не столькі ў калье і завушніцы для VIP, колькі - у духоўна багатыя вобразы.


Апошнія тры гады прадметам творчай страсці і духоўнай глыбокай пашаны Таццяны Рудэнкі з'яўляюцца праваслаўныя абразы.


Мастачка цалкам стварае іх сама, пачынааючы ад выпісанага на спецыяльным палатне аблічча да апраўлення камянямі. Дваццаць пяць прац з натуральнага жэмчугу, хрысталю, прывезенага з Ізраіля ручной працы пацерак, прадстаўленыя ў Мінску.


На іканапіс у пацерках Таццяну блаславілі ў Іерусаліме, у Храме Гроба Гасподняга. Выявы, натхняючы мастачку, не перастаюць прыбываць: з нядаўняга - Уладзімірскі абраз Божай Маці, Святы Панцеляймон Лекар, Архангела Міхаіл.


На кожную з такіх прац ідзе каля трох кілаграмаў пацерак. Толькі натуральныя фарбавальнікі. Дзясяткі метраў капронавай ніткі.