Юрый Антонаў адзначае юбілей

19 февраля 2020
Юрыю Антонаву сёння - 75! Народны артыст Расіі і любімы кампазітар імкліва ўварваўся на сцэну ў пачатку 80-х. "Под крышей дома твоего", "Море, море", "Поверь в мечту" - шлягеры спевака ведае кожны. Хоць Юрый Міхайлавіч носіць званне народнага артыста Расіі, у Беларусі яго заўсёды лічылі сваім. І сапраўды, папулярнага спевака шматлікае звязвае з нашай краінай. Дзяцінства Антонава прайшло ў Маладзечне. Там жа ён скончыў музычнае вучылішча. Пасля выкладаў у адной з дзіцячых музычных школ Мінска. Да таго як пераехаў у Маскву, працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.  З юбілеем народнага артыста Расіі павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. За вялікі асабісты ўклад  ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй у 2010 годзе ўказам Прэзідэнта Юрый Антонаў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.