Юозас Будрайціс паказаў у сталіцы свой погляд на горад свету

20 июня 2017

Успаміны – у чорна-белым. Знакаміты літоўскі акцёр Юозас Будрайціс паказаў у сталіцы свой погляд на горад свету. "Мой Парыж" - асабістыя замалёўкі на сталіцу канца сямідзясятых. Кінематаграфічны лёс прывёў акцёра ў Парыж, дзе аўтар і захапіўся фатаграфіяй. На вернісажы ў Мінску – не звыклыя славутасці. Наадварот, у фокусе выпадковыя людзі, ціхія вуліцы, закаханыя пары. Сталіца Францыі – скрозь прызму звыклага жыцця.

45 замалёвак Парыжу 1979 года выстаўленыя ў мінскай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Вернісаж работ працягнецца яшчэ 10 дзён.