Юныя выканаўцы змагаюцца за Гран-пры "Славянскага базара"

11 июля 2017

На "Славянскім базары" ў Віцебску працягваецца выступленне ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу.

Юная беларуска Марыя Магільная выйшла на сцэну пад 16-м нумарам, выканала песню "Душы так хочацца святла"... Усяго ў музычным спаборніцтве прымаюць удзел прадстаўнікі дваццаці адной краіны. Міжнароднае журы ўзначальвае заслужаная артыстка Расіі спявачка Варвара. Заўтра адбудзецца другі конкурсны дзень. Марыя Магільная выканае кампазіцыю з рэпертуара Арэты Франклін.

У гэтыя хвіліны на галоўнай сцэне фестывалю - у Летнім амфітэатры - сканчаюцца апошнія падрыхтоўкі да сольнага канцэрта Рыгора Лепса. На "Славянскім базары" вядомы выканавец - часты госць.