Юныя беларускія піяністы заваявалі Парыж

21 мая 2015

Пяць выхаванцаў сталічнай дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Глебава і дзіцячай музычнай школы мастацтваў №17 г.Мінска на музычным конкурсе выступілі ў катэгорыях "сольнае выканальніцтва" і "фартэпіянны ансамбль". Юныя піяністы заваявалі шэсць Гран-пры ў розных катэгорыях, два першыя месцы і спецыяльны прыз выдавецтваў Шот і Лемуан. Самаму малодшаму ўдзельніку зорнай беларускай каманды 6 гадоў.