Юн Ула Сан: "Беларусь рыхтуе музычнае свята для ўсяго кантынента"

21 Студзеня 2018

Яшчэ адной значнай падзеяй адзначаны гэты год у Беларусі. Наша краіна пачала арганізацыю дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску - музычнае свята для ўсяго кантынента. На тыдні ўпершыню беларускую сталіцу наведаў кіраўнік папулярнага конкурсу Юн Ула Сан. Для супервайзера шоу паездка была азнаямленчай. Ён пабываў на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта конкурсу, сустрэўся з камандай Белтэлерадыёкампаніі, якая ўзяла на сябе падрыхтоўку шоу.

Таксама Юн Ула Сан наведаў "Мінск-Арэну", якая разглядаецца як адна з пляцовак для правядзення цяперашняга песеннага форуму. Там з госцем пагутарыла наша калега Іна Пілевіч. Ці адпавядае крытэрыям конкурсу 15-тысячная лядовая зала і на якім этапе падрыхтоўка маштабнага шоу ў Мінску? Эксклюзіўнае інтэрв'ю (відэа).